19 красавiка 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На БелАЭС адбылася ўспышка каранавіруса

39
На БелАЭС адбылася ўспышка каранавіруса
Фота: Getty Images

(Абноўлена) Сярод заражаных - будаўнікі Астравецкай АЭС.

Як паведамілі ў галоўнай управе аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама, лабараторна пацверджаны 15 выпадкаў каранавіруса ў грамадзян Расеі, якія прыбылі на будаўніцтва АЭС у Астравец. Усе яны шпіталізаваныя, ізаляваныя, піша grodnonews.by.

Як паведамляе Telegram-канал NEXTA, зараз 15 будаўнікоў дастаўлены ў Смаргонскую ЦРБ, яшчэ некалькі мужчын (меркавана, кантакты 1 узроўню) шпіталізаваны ў лякарню Астраўца.

Вось што напісаў Telegram-каналу відавочца:

«Сёння ўночы на тэрыторыю старой лякарні прыбывалі аўтобусы і аўтамабілі хуткай дапамогі. Сціжма міліцыі. Лекары ў касцюмах. Старшыня райвыканкама таксама быў заўважаны. Сёння выстаўлены пост. Усім супрацоўнікам вымяраюць тэмпературу».

Нагадаем, Астравецкая АЭС будуецца з парушэннем усіх міжнародных нормаў. На тэрыторыі атамнай станцыі пастаянна адбываюцца рознага кшталту НЗ. Часцяком - са смяротнымі зыходамі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках