12 лiпеня 2020, Нядзеля, 7:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне людзям старэйшым за 80 гадоў пачалі выплачваць дадатковыя пенсіі

6
Ва Украіне людзям старэйшым за 80 гадоў пачалі выплачваць дадатковыя пенсіі

Даплату атрымаюць амаль 1,5 мільёна пенсіянераў.

Пенсійны фонд Украіны з 7 красавіка пачаў выплату даплаты да пенсіі сумай 500 грыўняў (амаль $20) за красавік пенсіянерам старэйшым за 80 гадоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба ПФУ, піша rbc.ua.

Як адзначылі ў ПФУ, выплата 500 грыўняў за красавік пачатая тым пенсіянерам, у каго дата выплаты праводзяцца да 7 уключна. Іншыя пенсіянеры старэйшыя за 80 гадоў атрымаюць дадатковыя грошы ў пэўную ім дату выплаты разам з пенсіяй за красавік.

Акрамя таго, для грамадзян старэйшых за 80 гадоў, якія маюць страхавы стаж не менш за 25 гадоў мужчыны і 20 гадоў жанчыны, мінімальная пенсійная выплата не можа быць меншая, як 2600 грыўняў (амаль $100).

Пенсійным фондам ужо праведзеныя адпаведныя пераразлікі для 1 480 тысяч пенсіянераў, якія дасягнулі ўзросту 80 гадоў, падрыхтаваныя дакументы, якія перададзеныя банкам і аддзяленням «Укрпошта».

«Адпаведная штомесячная кампенсацыйная выплата будзе ўстанаўлівацца і іншым пенсіянерам пасля дасягнення iмi ўзросту 80 гадоў», - дадалі ў ПФУ.