20 красавiка 2024, Субота, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасхальныя службы ў сінагогах Менска пройдуць у фармаце онлайн

Пасхальныя службы ў сінагогах Менска пройдуць у фармаце онлайн

З вечара 8 красавіка юдэі пачнуць адзначаць Пэсах.

Упершыню Пасхальныя службы ў некаторых менскіх сінагогах адбудуцца ў фармаце онлайн. Пра гэта паведаміў галоўны рабін Рэлігійнага аб'яднання грамад прагрэсіўнага юдаізму ў Беларусі Рыгор Абрамовіч, піша minsknews.by.

- Гэта зроблена для таго, што засцерагчы паджылых людзей у складанай эпідэмічнай сітуацыі, - растлумачыў Абрамовіч. - Рэкамендуем усім: заставайцеся дома! Сёлета Пасхальны сэдэр пройдзе ў рэжыме онлайн. У цэнтры «Бэйт Сімха», што на вуліцы Рымарскай, набажэнства пачнецца 8 красавіка а 18:30. Таксама онлайн адбудзецца і мадэльнае набажэнства сустрэчы Суботы 10 красавіка а 18:30. Дэталі далучэння і прагляду запісу можна ўдакладніць праз е-mail: abramovichgrisha@mail.ru.

З вечара 8 красавіка юдэі пачнуць адзначаць адно з галоўных святаў - Пэсах. Ён звязаны з важнай падзеяй у гісторыі габрэйскага народа - выхадам з егіпецкай няволі. Урачыстасць тлумачыцца і як свята вясны, абуджэння прыроды, абнаўлення і здабыцця волі і годнасці.

Са святам звязана багата традыцый.

- Гэта не толькі чытанне малітваў, бяседа, падпарадкаваная пэўнаму парадку - сэдэр, але і зварот да гісторыі: аповеды аб выхадзе габрэяў з 210-гадовай егіпецкай няволі, - адзначае рабін.

Пэсах - сямейнае свята. Пасхальная бяседа пачынаецца з мацы. Гэты праснак з вады і мукі пякуць у памяць пра тое, што габрэі, похапкам пакідаючы Егіпет, узялі хлеб з цеста, што не паспела падысці. Далей у пэўным парадку ядуць стравы з Пасхальнай талеркі - кеары. Кожная з іх мае пэўны сэнс. Да прыкладу, зеляніна сімвалізуе пачатак вясны, а зялёная цыбуля, хрэн або латук азначаюць горыч рабства.

Найбольш важнымі лічацца першыя і апошнія два дні Пэсаха. На працягу свята паводзіцца ўспамінаць гісторыю габрэйскага народа, спяваць псальмы, чытаць «Песню мора» з Торы і лірычныя «Найвышэйшыя песні Саламонавы».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках