28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёўскай вобласці выяўлены новы агмень заражэння каранавірусам

6
У Магілёўскай вобласці выяўлены новы агмень заражэння каранавірусам

У мясцовую лякарню звозяць жыхароў навакольных населеных пунктаў.

Новы агмень заражэння выяўлены ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал «Баста». Яшчэ ўчора ўвечары некалькі падпісчыкаў паведамілі пра тое, што лякарню ў аграгарадку Лапічы перапрафілююць у інфекцыйную. Сёння стала вядома, што ў яе звозяць жыхароў найбліжэйшых населеных пунктаў.

«Брат бацькі жыве ў Лапічах (Магілёўская вобласць). Ён паведаміў, што з невялікай лапіцкай лякарні выпісалі ўсіх, сёння ноччу завозілі каранавірусных хворых», – паведамляе падпісант канала ўчора ўвечары.

«Iнфармацыя з асіповіцкага раёна. З лапіцкай лякарні ўсіх выпісалі альбо перавялі ў Ялізава. Лякарню перапрафілююць у інфекцыйку», – напісала чытачка сёння.

Журналісты канала патэлефанавалі ў лапіцкую ўчастковую лякарню, аднак супрацоўніца, якая падняла трубку, сказала, што «не мае права выдаваць інфармацыю пра колькасць хворых і іх наяўнасць».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках