12 лiпеня 2020, Нядзеля, 10:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўжо 5000 заражаных каранавірусам

1
У Польшчы ўжо 5000 заражаных каранавірусам
ФОТА: PAP

Памерлі 136 чалавек.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, каранавірус выявілі роўна ў 5000 чалавек, 136 з іх памерлі. Пра гэта паведамляе RMF24.

У аўторак вечарам колькасць пацверджаных заражэнняў каранавірусам у Польшчы складала 4848 чалавек, 129 з якіх памерлі.

Больш за ўсё заражаных у "сталічным" Мазавецкім ваяводстве – 1247.

Як паведамлялася, Польшча чакае піку захворвання COVID-19 у траўні – чэрвені.

Польскі прэм'ер Матэвуш Маравецкі заяўляў, што краіна павялічыць штодзённыя аб'ёмы тэставання на каранавірус.

Прэм'ер адзначыў, што Польшча заключыла кантракт на 800 тыс. тэстаў на каранавірус.

"Мы тэстуем у тых месцах, дзе эпідэміёлагі, эксперты звяртаюць увагу нам, што трэба тэставаць, то-бок розныя віды месцаў падвышанай рызыкі, месцы карантыну, лякарні", – адзначыў Маравецкі.