12 лiпеня 2020, Нядзеля, 9:20
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Падлетак, які знік у Ляхавічах, хацеў збегчы ва Украіну

4
Падлетак, які знік у Ляхавічах, хацеў збегчы ва Украіну

Яго знайшлі пры спробе перасекчы мяжу.

Учора мы паведамілі аб тым, што Ляхавіцкі РАУС шукае без вестак прапаўшага жыхара Ганцавіцкага раёна Мікіту Кулініча. Хлопец пайшоў з інтэрната Ляхавіцкага аграрнага каледжа 6 красавіка і знік. Сёння Памежкамітэт паведаміў, што хлопца знайшлі пры цікавых абставінах, піша onliner.by.

«Увечары 7 красавіка пінскім памежнікам ад жыхароў памежнай вёскі Бухлічаў Столінскага раёна паступіла інфармацыя пра невядомага, што знаходзіцца ў іх вёсцы. Трывожная група пагранзаставы «Рэчыца» прыбыла ў названы раён і затрымала парушальніка», - паведамляе прэс-служба ДПК.

15-гадовы хлопец - жыхар Ганцавіцкага раёна. Ён планаваў незаконна перасекчы мяжу з Украінай. З сабой у падлетка была вопратка, тэлефон і мапы мясцовасці. Памежнікі перадалі хлопца супрацоўнікам МУС.

Героем апынуўся Мікіта. Пасля правядзення неабходных прафілактычных мерапрыемстваў хлопца перадалі ягоным бацькам.

Дарэчы, 9 красавіка падлетку споўніцца 16 гадоў. Калі б затрыманне адбылося праз два дні, то ён быў бы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.