29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Каранавірусам заразіўся святар аднаго з найбуйнейшых праваслаўных храмаў Беларусі

«Баста»: Каранавірусам заразіўся святар аднаго з найбуйнейшых праваслаўных храмаў Беларусі

Таксама інфікаваныя ягоныя сямейнікі.

На карантын закрыты Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы - адзін з найбуйнейшых у Менску. Каранавірус знойдзены ў святара і ягоных сямейнікаў. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Баста!».

«Пакроўскі храм на праспекце Пераможцаў закрыты да суботы. Каранавірус знойдзены ў святара і ягоных сямейнікаў. Усе кантакты першага ўзроўню адпраўленыя на карантын», - паведаміла крыніца ў храме.

Гэтую інфармацыю нам афіцыйна пацвердзілі і ў самым Храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Прадстаўніца храма паведаміла, што, магчыма, карантын прадоўжаць і пасля суботы, 11 красавіка.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках