19 красавiка 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі горад закрылі на карантын праз завезены з РФ каранавірус

18
Кітайскі горад закрылі на карантын праз завезены з РФ каранавірус
ФОТА: THOMAS PETER/REUTERS

Ва ўсіх раёнах горада абвешчаны карантын.

Улады горада Суйфэньхэ (правінцыя Хэйлунцзян, Кітай) закрылі яго на карантын праз завезены з Расеі каранавірус. Аб гэтым паведамляецца на партале Baijiahao, паведамляе lenta.ru.

Адзначаецца, што ва ўсіх раёнах горада абвешчаны карантын. Жыхары абавязаныя заставацца дома. Адзін чалавек з сям'і можа выходзіць раз на тры дні на закупы, пасля чаго ён абавязаны вярнуцца.

Вядома, што 7 красавіка было зафіксавана 25 новых завезеных у правінцыю з Расеі пацыентаў з пацверджанымі выпадкамі COVID-19. Усе яны грамадзяне Кітая. Акрамя таго, 86 кітайцам у Хэйлунцзяне, якія таксама вярнуліся раней з Расеі, быў пастаўлены дыягназ бессімптомнага заражэння.

Суйфэньхэ знаходзіцца на паўночным усходзе Кітая на мяжы з Прыморскім краем. Яго насельніцтва - блізу 60 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках