28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NASA прэзентавалі план асваення Месяца

8
У NASA прэзентавалі план асваення Месяца
ФОТА: NASA

Навукоўцы хочуць стварыць базу на Месяцы, якая стане плацдармам для падрыхтоўкі высадкі на Марс.

NASA апублікавала планы асваення Месяца пасля адпраўкі на зямны спадарожнік амерыканскіх астранаўтаў. Месяц стане плацдармам для падрыхтоўкі экспедыцый на Марс, паведамляецца ў справаздачы NASA, паведамляе korrespondent.net.

Амерыканскія навукоўцы запланавалі высадку астранаўтаў на Месяц у 2024 годзе. Таксама ў іх дастаткова амбіцыйныя планы.

Так, на Месяцы плануецца ўзвядзенне пастаяннай базы, дзе змогуць жыць чатыры астранаўты. У іх будзе пасажырскі ровер Lunar Terrain Vehicle, які зможа перавозіць спецыялістаў на невялікія адлегласці.

ФОТА: NASA

Астранаўты павінны будуць знайсці метады атрымання з мясцовых рэсурсаў вады, кіслароду і паліва. Таксама на Месяцы будуць выпрацоўваць сучасную робататэхніку.

Гэтая месячная база павінна стаць плацдармам для падрыхтоўкі высадкі на Марс.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках