12 лiпеня 2020, Нядзеля, 10:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекарка менскай інфекцыёнкі: Беларусаў чакаюць няпростыя часы

23
Лекарка менскай інфекцыёнкі: Беларусаў чакаюць няпростыя часы

Супрацоўнікі Менскай інфекцыёнкі начуюць на працы.

Героямі часопісных вокладак усё часцей становяцца лекары. Людзі дзякуюць ім за працу словамі і апладысментамі. Але пазнаць лекара ў твар падчас пандэміі няпроста: працаваць ім даводзіцца ў спецыяльнай абароне. Супрацоўнікі Менскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы ў прамым сэнсе слова начуюць на працы - ужо больш за тыдзень персанал «інфекцыёнкі» не сыходзіць дадому, а застаецца пасля змены ў бальніцы. Менавіта пад іх наглядам знаходзяцца самыя цяжкія пацыенты з каранавірусам. Tut.by пазнаёміўся з медыкамі, якія ратуюць Беларусь ад віруса.

Людміла Дымель, загадчыца аддзялення апартуністычных інфекцый (для пацыентаў з ВІЧ), цяпер лечыць пацыентаў з каранавірусам. "Зразумела, што нас чакаюць няпростыя часы, - кажа Людміла. - Усім зычу заставацца людзьмі, не панікаваць, мужна пераадольваць гэтую няпростую жыццёвую сітуацыю. Медыцынская парада: выконваць дыстанцыю, выкарыстоўваць антысептыкі, маскі, мыць рукі. Не хадзіць на масавыя мерапрыемствы. Па магчымасці адмовіцца ад паездак у грамадскім транспарце. Асабісты вольны час арганізаваць па-за грамадскіх месцаў і заставацца дома».

Лекарка-інтэрн Юлія Раманенка кажа, што не баіцца віруса, таму што прафесію лекара выбрала сама і ўсведамляе звязаныя з ёй рызыкі. Яшчэ да эпідэміі каранавіруса яна прайшла годную медычную школу ў сваім аддзяленні. Лекар анестэзіёлаг-рэаніматолаг Аляксандр Шчыткоўскі ратуе самых цяжкіх пацыентаў у рэанімацыі і просіць усіх па магчымасці заставацца дома.

Лекарка анестэзіёлаг-рэаніматолаг Алена Паддубная ўвесь час застаецца ў бальніцы і раіць сядзець дома, берагчы сябе і клапаціцца пра сваіх блізкіх. Цяпер яна працуе вось у такім касцюме.

Загадчык дыягнастычным аддзяленнем Ігар Гуцалюк не сыходзіць дадому і ўвесь час праводзіць у бальніцы.

Старэйшая медсястра аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі Ірына Габранская: «Працуем, працуем і працуем - што тут яшчэ дадаць».