29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта ўсё, што вам трэба ведаць пра дыягностыку COVID-19 у некаторых дзіцячых установах»

7
«Гэта ўсё, што вам трэба ведаць пра дыягностыку COVID-19 у некаторых дзіцячых установах»

Беларускія лекары дзеляцца інфармацыяй пра сітуацыю ў шпіталях.

Менскія медыкі дзеляцца на сваіх старонках у сацсетках інфармацыяй пра сітуацыю ў бальніцах, куды прывозяць заражаных каранавірусам або кантакты першага ўзроўню. Тэлеграм-канал «Баста!» прыводзіць некалькі цытат:

«Я хачу сказаць, што ў мяне ў клініцы знаходзіцца мінімум адно дзіця з двухбаковай татальнай міжтканкавай пнеўманіяй, якому не бралі мазкі на Covid-19. Гэта ўсё, што вам трэба ведаць пра дыягностыку Covid-19 у некаторых дзіцячых установах аховы здароўя».

«Сёння раніцай у маёй клініцы ўзялі мазкі ў 20 кантактаў першага ўзроўню. Паводле стану на 15.00 мазкі не былі прынятыя трыма лабараторыямі Менска на падставе «гэта не наша, гэта не да нас».

«СІА [сродкі індывідуальнай абароны] патрэбныя толькі тым, хто працуе з пацверджаным Covid-19, казалі яны, а маладым наогул баяцца няма чаго. Калі скончыцца гэта паўсюднае ашуканства? Чаму нас падманваюць і не хочуць абараняць?»

«Калега з полісегментарнай пнеўманіяй Covid-19. А вы і далей кажаце, што я малады. Яму, дарэчы, 25».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках