28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бессімптомна перахварэлых COVID-19 выявілі змены ў лёгкіх

24
У бессімптомна перахварэлых COVID-19 выявілі змены ў лёгкіх
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Навукоўцы кажуць аб «эфекце матавага шкла».

Японскія навукоўцы знайшлі паразы лёгкіх нават у тых, хто перахварэў COVID-19 без сімптомаў. Пра гэта піша РІА «Новости» са спасылкай на даследаванне, апублікаванае на партале радыялагічнага таварыства Паўночнай Амерыкі.

Спецыялісты вывучылі вынікі кампутарнай тамаграфіі пасажыраў лайнера Diamond Princess, якія заразіліся COVID-19. У 76 з 104 інфікваных на караблі хвароба праходзіла без сімптомаў. З іх у 41 чалавека навукоўцы знайшлі змены ў лёгкіх - «эфект матавага шкла».

У выніку даследавання яны прыйшлі да высновы, што пры бессімптомнае працяканне хваробы таксама чыніць шкоду.

Амерыканскі лайнер Diamond Princess знаходзіўся на карантыне ў Ёкагаме (Японія) з пачатку лютага. На яго борце адбылася ўспышка каранавіруса. У канцы сакавіка судна пакінула порт.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках