4 чэрвеня 2020, Чацвер, 5:08
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Грошы заплаціў - а аўтамабіля дагэтуль няма»

6
«Грошы заплаціў - а аўтамабіля дагэтуль няма»

Як «пастаўшчык» электракараў падмануў беларусаў на 95 тысяч рублёў.

З увядзеннем 140-га ўказа і скасаваннем растаможкі на ўвоз электракараў у краіну ўсё больш беларусаў пазіраюць у бок «замежных» аўто. Паколькі не ўсе маюць час, каб займацца купляй самастойна, многія звяртаюцца ў спецыялізаваныя арганізацыі па дапамогу, але не заўсёды ў добрасумленныя, піша av.by.

Так, 38-гадовы жыхар Гомельскай вобласці знайшоў у інтэрнэце аб'яву з падобнай прапановай ад адной з прыватных арганізацый, якая была зарэгістраваная ў Баранавіцкім раёне Берасцейскай вобласці. З прадстаўнікамі фірмы ўклаў адпаведную дамову, а таксама ўнёс стоадсоткавую папярэднюю аплату за выкананне паслуг.

Як паведамляюць ва УУС Берасцейскай вобласці, па сканчэнні часу дамову абавязанні не былі выкананыя, таму ашуканы пакупнік звярнуўся ў Баранавіцкі РАУС. Супрацоўнікамі аддзялення БЭЗ устаноўлены яшчэ 15 грамадзян, жыхароў розных рэгіёнаў краіны, якія таксама пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў 32-гадовага дырэктара і 36-гадовага бухгалтара названай арганізацыі (жыхароў Гарадзенскай вобласці).

Агульная шкода грамадзянам склала больш за 95 000 рублёў.