25 красавiка 2024, Чацвер, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук з падазрэннем на каранавірус: Як лечаць у шпіталі? Нічога не даюць

12
Мянчук з падазрэннем на каранавірус: Як лечаць у шпіталі? Нічога не даюць

Жыхар мікрараёна Сухарава распавёў пра тое, што адбываецца ў шпіталі ветэранаў ВАВ у Бараўлянах.

Учора тэлеграм-канал «Баста» апублікаваў фота з мікрараёна Сухарава ў Менску, на якім бачна, як лекары забіраюць чалавека з падазрэннем на каранавірус. Высветлілася, што гэта быў 32-гадовы жыхар сталіцы Арцём Піўцевіч. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі ветэранаў Вялікай айчыннай вайны ў Бараўлянах. Ён звязаўся з журналістамі канала і распавёў падрабязнасці:

- Жывём разам: бацька, мама, я з жонкай, двое дзяцей. Аднаму амаль два гады будзе ў красавіку, другому два месяцы.

Маці працуе ў Шпіталі хуткай медыцынскай дапамогі медсястрой. У іх там ляжала жанчына нейкая, спачатку быў тэст адмоўны. Ляжала яна амаль месяц. Другі тэст быў станоўчы, за гэты месяц паспела заразіць шмат людзей. Лекар захварэў, мая мама, раздатчыца, санітаркі, медсёстры.

Маму паклалі ў «інфекцыёнку», там таксама рабілі тэст, быў станоўчы. Бацьку паклалі ў 6-ю клініку. Нас з жонкай і дзецьмі на самаізаляцыю адправілі, таксама ўзялі тэсты. Учора патэлефанавалі, сказалі, што адмоўны, але ў мяне ўчора пачала галава балець, тэмпература паднялася, выклікалі «хуткую», забралі ў шпіталь ветэранаў.

- Жонка з дзецьмі засталася дома?

- Так, засталіся ўжо адны. Стан зараз добры, не скардзяцца. Дай бог, каб усё з імі было добра.

- Раскажыце калі ласка, якія ўмовы ў шпіталі.

- Чатырохасабовая палата, два чалавекі, паклалі тых, хто быў з адмоўным першым тэстам, як я зразумеў. Астатнія палаты запоўненыя, гэта на чацвёртым паверсе. Дазваляюць выходзіць у калідор, у прыбіральню, толькі маску адзяваць абавязкова, на балкон.

- Як лечаць?

- Пакуль нічога не даюць. Папрасіў парацэтамол - ад галаўнога болю, далі. Больш нічога, пакуль вынікаў тэстаў не будзе. Ведаю, што лечаць гэтым эксперыментальным ад малярыі, антыбіётыкі нейкія колюць.

- Дзякуй. Хутчэйшага выздараўлення!

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках