25 красавiка 2024, Чацвер, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын прэзідэнта Сербіі заразіўся COVID-19

2
Сын прэзідэнта Сербіі заразіўся COVID-19
АЛЯКСАНДР ВУЧЫЧ
ФОТА: РБК

У краіне зарэгістравана больш за 2,5 тысяч выпадкаў інфекцыі, 65 з іх - смяротныя.

Старэйшы сын прэзідэнта Сербіі Аляксандар Вучыча Даніла заразіўся каранавірусам.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы напісаў у Instagram, паведамляе nv.ua.

«Калі ўсё гэта пачалося, мой Даніла сказаў, што здавацца не варыянт. Маё першае дзіця заражанае каранавірусам, клінічная карціна такая, што яго шпіталізавалі ў інфекцыйную лякарню. Сын, ты пераможаш і гэта. Бацька цябе любіць, і ўсе цябе любяць», - напісаў Вучыч.

Даніла - першае дзіця Вучыча ад ягонага першага шлюбу з журналісткай Ксеніяй Янкавіч. Ён нарадзіўся ў 1997 годзе. У Вучыча ёсць яшчэ адзін сын і дачка.

З апошніх звестак у Сербіі зарэгістравана больш за 2,5 тысяч выпадкаў заражэння COVID-19, 65 з іх - смяротныя.

У свеце колькасць людзей, якія заразіліся каранавірусам, перавысіла адзнаку на 1,5 млн. Найбольш цяжкая сітуацыя назіраецца ў ЗША, Італіі, Гішпаніі, Францыі і Нямеччыне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках