24 красавiка 2024, Серада, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца з беларускім рублём?

5
Што адбываецца з беларускім рублём?

Курс даляра ў нашай краіне вырас на 14%.

Курс даляра да беларускага рубля вырас на 13,9% за месяц пасля падзення нафты.

Гэта чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзенае БелаПАН параўнанне катыровак цэнтрабанкаў на 8 сакавіка і 8 красавіка, пішуць naviny.by.

Наперадзе апынуліся Кыргызстан з ростам афіцыйнага курсу амерыканскай валюты на 21,5% (з 69,85 да 84,8713 сома), Казахстан - на 14,44% (з 382,05 да 437,20 тэнге) і Грузія - на 14, 42% (з 2,7748 да 3,1748 лары).

За Беларуссю ідуць Расея - 11,8% (з 67,5175 да 75,455 рубля), Украіна - 9,5% (з 24,7413 да 27,0996 грыўны), Малдова - 6,3% (з 17,4244 да 18 , 5163 лея), Таджыкістан - 5,7% (з 9,68 да 10,2294 самоні), Латвія, Літва, Эстонія - 4,3% (з 0,8821 да 0,9199 еўра), Арменія - 3,5 % (з 479,82 да 496,58 драма) і Узбекістан - 0,8% (з 9.513,84 да 9.590,10 сума).

Не змяніліся афіцыйныя курсы ў Азербайджане (1,7 маната за даляр) і Туркменістане (3,5 маната).

Паводле росту курсу амерыканскай валюты з пачатку года Беларусь (на 21,3%) займае трэцяе месца пасля Расіі (21,89%) і Кыргызстана (21,86%). Далей размясціліся Казахстан (14,7%), Украіна (14,4%), Грузія (10,7%), Малдова (7,6%), Таджыкістан (5,6%), Арменія (3,5%), Латвія, Літва, Эстонія (па 3,3%) і Узбекістан (0,9%). У Азербайджане і Туркменістане курсы не мяняліся.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках