28 кастрычнiка 2020, Серада, 3:04
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Адчуйце розніцу: кошт лімонаў ды імберцу ў Менску і Вільні

20
Адчуйце розніцу: кошт лімонаў ды імберцу ў Менску і Вільні

Лічбы на цэнніках адрозніваюцца ў разы.

У апошнія тыдні ў Беларусі значна падаражэлі лімоны і імберац, піша «Салiдарнасць». Кошты выраслі ў 2-3 разы. Справа дайшла да таго, што 7 красавіка Лукашэнка даручыў ураду разабрацца з іх коштамі:

- Нікому не дазволена на гэтым нажывацца! І не трэба мне казаць, што кошты падняліся на імберац і цытрусавыя, на часнок і цыбулю. Слухайце, цыбулі ў нас не стае! Разбірайцеся.

Тым не менш, напярэдадні ў беларускіх крамах цэннікі заставаліся ранейшымі. У некаторых месцах лімоны можна было купіць танней - за 8.99 рублёў, пры тым, што ў шматлікіх крамах на цэнніку часцей значыцца сума, бліжэй да 11 рублёў.

Такім чынам, Беларусь. Лімоны па 8.99 рублёў (у эквіваленце прыкладна 3,25 еўра).

Імберац па 29.99 рублёў (у эквіваленце прыкладна 10,8 еўра).

Тым часам у Літве, якая ўжо некалькі тыдняў закрытая на карантын (падоўжаны да 27 красавіка) - у сетцы супермаркетаў Maxima:

Лімоны - 1.39 еўра за кілаграм, імбір - 5.99. Гэта значыць, прыкладна ў два разы танней за самыя танныя беларускія аналагі.