25 красавiка 2024, Чацвер, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацвердзілася інфармацыя пра ўспышку каранавіруса ў Берасцейскай вобласці

3
Пацвердзілася інфармацыя пра ўспышку каранавіруса ў Берасцейскай вобласці
ФОТА: DPA

Новы асяродак інфекцыі - у Камянецкім раёне.

Пацвярджаецца інфармацыя пра ўспышку каранавіруса ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Учора журналісты канала паведамлялі аб тым, што некалькіх чалавек шпіталізавалі ў раённую лякарню. Сёння ўночы крыніцы тэлеграм-канала паведамілі пра тое, што асяродак заражэння - санаторый «Белая вежа» ў пасёлку Прыазёрскі Камянецкага раёна.

«Некалькі дзён таму ўночы забралі дваіх людзей з падазрэннем на каранавірус. Санаторый закрылі на карантын, дэзінфікуюць, у персаналу бяруць мазкі», - паведамляе чытач канала.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках