28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вірусолагі высветлілі, як COVID-19 уплывае на мозг

25
Вірусолагі высветлілі, як COVID-19 уплывае на мозг

Патаген актыўна ўздзейнічае на мазгавыя тканкі.

Расейскія вірусолагі папярэдзілі пра некроз мозгу праз каранавірус, піша lenta.ru.

Навукоўцы расказалі, што патаген здольны разбураць тканкі галаўнога мозгу і негатыўна ўздзейнічаць на сардэчна-сасудзістую сістэму. Таксама адзначаецца, што каранавірус можа выклікаць неўралагічныя ўскладненні, не закранаючы лёгкія. Пра парушэнні працы мозгу можа сведчыць страта нюху.

Прафесар Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага, кіраўнік даследаванняў у галіне малекулярнай вірусалогіі і анкалогіі Андрэй Казлоў расказаў, што да адмірання кавалкаў мозгу здольныя прывесці вірусы грыпу і герпесу, а таксама каранавірус новага тыпу.

Як каранавірус назаўжды зменіць гарады, грамадства і ўсё жыццё людзей на планеце

«У некалькіх артыкулах адзначана, што ў некаторых пацыентаў не было парушэнняў працы лёгкіх, але назіралася рассеяная свядомасць ці эпілептычныя прыкметы. Разам з ужо адзначанай раней стратай смаку і нюху такія сімптомы могуць паказваць на інфікаванне каранавірусам тканкі мозгу», – растлумачыў прафесар.

Параза тканак мозгу можа развівацца таму, што клеткі імуннай сістэмы заражанага каранавірусам пачынаюць актыўна выкідваць у кроў цытакіны, мяркуе супрацоўнік Інстытута біялогіі ЦюмДУ Мікалай Карпаў. «Да гэтага класу рэчываў адносяцца парадку сотні складаных бялкоў, якія ўдзельнічаюць у многіх імунных і запаленчых працэсах чалавечага арганізма», – патлумачыў біёлаг і дадаў, што вірус можа пранікаць непасрэдна ў мазгавую тканку. Паводле ягоных словаў, паразу мозгу ў рэдкіх выпадках могуць выклікаць таксама грып і іншыя ВРВІ.

Загадчык лабараторыі біятэхналогіі і вірусалогіі Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта, чалец-карэспандэнт РАН Сяргей Няцесаў пагадзіўся, што вірус, магчыма, сапраўды шкодзіць мозгу. Ён сказаў, што для пацверджання неабходна дачакацца высакаякасных клінічных назіранняў лекараў, якія цяпер актыўна ўдзельнічаюць у лячэнні заражаных COVID-19 людзей.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках