18 красавiка 2024, Чацвер, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка з «пнеўманіяй» расказала, як каранавірус «косіць» вёску з яе сваякамі

20
Мянчанка з «пнеўманіяй» расказала, як каранавірус «косіць» вёску з яе сваякамі

Спачатку захварэла адна бабуля, а потым эпідэмія разгулялася не на жарт.

Тэлеграм-канал «Баста» напісаў пра мянчанку Настассю, якую шпіталізавалі з дыягназам «пазабальнічная пнеўманія» ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі. Яна да гэтага часу знаходзіцца там, хоць дыягназ Covid-19 у яе не пацверджаны. Настасся расказала журналістам пра сітуацыю ў РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі, а таксама ў Салігорскім раёне, дзе жывуць яе сваякі.

– Я захварэла яшчэ ў лютым, цяпер ляжу ў РНПЦ, у фтызіятрыі з пнеўманіяй, тэсты на каранавірус у мяне адмоўныя, – кажа Наста. – Я сябе адчуваю здаровай на гэты момант.

Мая мама жыве ў вёсцы Паварчыцы ў Салігорскім раёне, яна таксама моцна захварэла. Ёй сказалі, што ангіна. Ледзь упрасіла зрабіць здымак. Мама была ў паліклініцы Старобіна.

Паляжаўшы тут у шпіталі, я даведалася, што гэтыя вірусныя пнеўманіі на здымку не бачныя часцяком, і толькі КТ можа іх выявіць, а яе робяць вельмі рэдка. У вёсцы там так і нікому і не зрабілі. Там, у вёсцы, прыязджае аўталаўка ў вызначаныя дні, у пэўны час, усе перасякаюцца, крамы няма.

Спачатку захварэла адна бабуля, а потым пайшло-паехала.

У мяне вельмі шмат сваякоў там, але, дзякуй Богу, пакуль усе дома, у лякарні нікога няма. Але вось у шасці чалавек – пацверджаны каранавірус, апрацоўвалі дом, усю сям'ю забралі. Натуральна, усім жыхарам тэсты рабіць не будуць, маме так і не прапанавалі.

Там яшчэ забралі дзеда і дачку з пнеўманіяй. Тэсты ў іх адмоўныя, жывуць каля той першай бабулі. Дачка да яе хадзіла прыглядаць, потым далей усё разносіла. Усіх тых, хто захварэў, вязуць адразу ў Салігорск.

У лякарні Салігорска аддзяленне пульманалогіі ўжо ў лютым было поўным. Ляжалі там з пнеўманіяй маміна сяброўка і сваяк далёкі. І там нават не чулі, што ў вёсцы побач каранавірус.

Самая засада ў рэгіёнах будзе, там кантакты другога ўзроўню ходзяць на працу і іх не правяраюць, пакуль тыя не захварэюць.

За маму перажываю. Фельчарка маму прасіла нікому не расказваць. Усе ўсё хаваюць. Мне здаецца, такая сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах у нас.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках