20 красавiка 2024, Субота, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча падаўжае карантын і ўводзіць абавязковы масачны рэжым

Польшча падаўжае карантын і ўводзіць абавязковы масачны рэжым
Фота: agencja gazeta

Карантын падоўжаны да 26 красавіка.

Польшча ўводзіць абавязковы рэжым нашэння масак і падаўжае карантын у сувязі з пандэміяй каранавірусу, паведамляе rp.pl.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі заявіў, што прычына ўвядзення масачнага рэжыму - павялічэнне колькасці людзей, у якіх каронавірусная інфекцыя працякае без усялякіх сімптомаў. Абавязковае нашэнне масак уводзіцца ў Польшчы з наступнага чацвярга - 16 красавіка.

Закрыццё школ, межаў, касаванне міжнародных пералётаў і карантын падаўжаюцца да 26 красавіка. Таксама пераносяцца іспыты для васьмікласнікаў.

Усяго ў Польшчы ўжо 5205 заражэнняў каранавірусам. Зафіксаваныя 159 смерцяў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках