25 красавiка 2024, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудаўская Арабія адмовілася прыняць умовы Расеі аб нафтавай угодзе

14
Савудаўская Арабія адмовілася прыняць умовы Расеі аб нафтавай угодзе

Эр-Рыяд патрабуе ад Масквы знізіць узровень здабычы больш, чым на 14%.

Савудаўская Арабія разлічвае, што Расея пагодзіцца на большае скарачэнне здабычы нафты, чым на 1,6 млн барэляў за дзень, сказала ТАСС крыніца ў ОРЕС.

Увечары ў сераду стала вядома, што Расея гатовая абмяркоўваць зніжэнне сваёй здабычы нафты на 14% ад сярэдняга ўзроўню здабычы ў першым квартале 2020 года, або на 1,6 млн барэляў за дзень. Пра гэта ТАСС паведаміў афіцыйны прадстаўнік міністэрства.

«Вам [Расеі] трэба пайсці на больш глыбокае скарачэнне», - сказала ТАСС крыніца, якая ведае пазіцыю Савудаўскай Арабіі. Пры гэтым яна не стала ўдакладняць, якая велічыня ў выніку задаволіць савудаўскі бок. Раней Рэйтэр са спасылкай на крыніцы паведаміў, што Расея гатовая абмяркоўваць зніжэнне здабычы і на 2 млн барэляў за дзень.

У той жа час аб'ём абмежаванняў - не адзінае пытанне паміж партнёрамі. Дзве крыніцы ТАСС у арганізацыі сказалі, што бакі пакуль не прыйшлі да ўзаемаразумення аб базавым узроўні, ад якога прапануецца скарачаць 10 млн барэляў за дзень. «Савудыты па-ранейшаму хочуць зніжаць толькі ад 12,3 млн б за дзень», - адзначыў адзін з суразмоўцаў. Іншы пацвердзіў, што пункт адсячэння «пакуль з'яўляецца яблыкам разладу».

Перамовы міністраў ОРЕС+ адбудуцца сёння а 16:00 паводле Менску ў фармаце вебінара.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках