17 красавiка 2024, Серада, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі мы застанёмся тут яшчэ на два тыдні, у нас проста скончацца грошы»

43
«Калі мы застанёмся тут яшчэ на два тыдні, у нас проста скончацца грошы»

Шмат беларусаў за мяжой усё яшчэ не могуць вярнуцца дадому.

Пятага сакавіка Валянціна з дачкой паляцела ў Тайланд. Жанчына кажа, тады пра магчымыя праблемы з вяртаннем ніхто не думаў, ніякія рэйсы праз каранавірус не касавалі. Таму яна планавала спакойна прыляцець у Маскву, адтуль трансферам дабрацца да Менска. Але неўзабаве «Аэрафлот» скасаваў усе самалёты, і цяпер Валянціна не ведае, як ён можа вярнуцца ў Беларусь, піша onliner.by.

- Калі мы выляталі, беларусаў яшчэ не папярэджвалі, што краіну лепш не пакідаць, - распавядае Валянціна. - У выніку ўжо ў Тайландзе мы даведаліся, што нашы зваротныя квіткі скасавалі. Мы засталіся тут ужо без грошай, зваротных білетаў і магчымасці вярнуцца. Амбасада тыдзень абяцае, што нас эвакуююць.

Валянціна кажа, спачатку ім скасавалі трансфер, затым выявілася, што мяжу Расеі закрылі.

- Беларусам далі магчымасць перасесці з аднаго лайнера ў самалёт «Белавія», не перасякаючы мяжу. І вось мы зноў атрымліваем навіны: рэйсы «Белавія» скасавалі. Атрымліваецца, мы затрымаліся тут на невядомы тэрмін.

- Іншых варыянтаў даляцець не?

- Нам прапануюць эвакуацыю за 1600 даляраў. Але ў мяне на ўвесь адпачынак сышла меншая сума, такіх грошай у нас проста няма. Я ведаю, што мы ў спісе з 335 чалавек, якія чакаюць эвакуацыі, але пакуль цішыня, ніхто нічога не абяцае, а ў пасольстве маўчаць ужо тыдзень.

Такая ж сітуацыя і ў Алены: яна затрымалася на Сейшэльскіх астравах разам з 11 беларусамі. Авіякампанія, з якой жанчына павінна была вяртацца дадому, скасавала ўсе рэйсы на востраў. 24 сакавіка Алена звярнулася ў МЗС.

- Мы прыехалі сюды 8 сакавіка, да таго, як беларусам сказалі, што лепш нікуды не вылятаць. Цяпер мы тут і ўжо больш за тыдзень чакаем адказ, што рабіць. На Сейшэльскіх выспах досыць дарагое жыццё і жыллё, да таго ж я перажываю за працу. Я прадоўжыла адпачынак, але бясконца гэта рабіць не магу: а што будзе, калі скончацца адпускныя? На Сейшэльскіх выспах 13 беларусаў, нашай амбасады тут няма, мы звяртаемся ў расейскую. У МЗС сказалі падтрымліваць з імі сувязь. Што да нашай эвакуацыі, абяцаюць, што яна прапрацоўваецца. Мы пыталіся ў консула, можа, нам будзе часткова кампенсавацца нейкая сума. Адказалі, што не. Калі мы застанёмся тут яшчэ на два тыдні, у мяне проста скончацца грошы.

У Міністэрстве спорту і турызму пракаментавалі, што вываз арганізаваных груп ужо скончаны. Беларусамі, якія вандруюць самастойна, займаецца Міністэрства замежных спраў.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках