28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных у Беларусі будзе да +10 і без ападкаў

2
На выходных у Беларусі будзе да +10 і без ападкаў

А ў пачатку наступнага тыдня - пахаладанне і завеі.

У пятніцу, 10 красавіка, у Беларусі крыху пахаладае, піша kp.by. У некаторых раёнах Віцебскай вобласці чакаецца невялікі дождж, магчымы мокры снег. Вецер паўночна-заходні, месцамі парывісты. Уначы тэмпература паветра апусціцца да мінус 2 градусаў на паўночным захадзе, у Гомельскай вобласці будзе цяплей за ўсё - да +7 градусаў. Удзень прыблізна - 7 - 13 градусаў цяпла.

У суботу надвор'е істотна не зменіцца, але стане яшчэ больш прахалодным: уначы мінус 3 - плюс 2, удзень - 6 - 13 градусаў цяпла, без ападкаў, прагназуе Белгідрамет.

У нядзелю, 12 красавіка, калі каталікі і пратэстанты будуць адзначаць Вялікдзень, пацяплее толькі ў рэгіёнах Берасцейскай вобласці - там уночы будзе плюс 2 градусы, удзень - 16 - 18 цяпла. У астатніх рэгіёнах чакаецца ўночы 0 - мінус 5 градусаў, удзень - плюс 8 - 15 градусаў, без ападкаў.

У Менску на выхадных - плюс 1 - 3 градусы ноччу і ад 6 да 10 цяпла ўдзень.

А вось з аўторка ў Беларусі прагназуюцца ападкі, прычым не толькі ў выглядзе дажджу, але і завеі - уначы. Агулам тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 2 (уначы) да плюс 8 градусаў (удзень).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках