25 красавiка 2024, Чацвер, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты абралі найлепшы аўтамабіль у свеце

2
Экспэрты абралі найлепшы аўтамабіль у свеце

Пераможцу абвясцілі на прэміі World Car of the Year-2020.

Аўтаэкспэрты падвялі вынікі прэміі World Car of the Year-2020 (Сусветны аўтамабіль года - 2020). Лідарам стаў красовер Kia Telluride, які дэбютаваў у пачатку 2019 года, паведамляецца на сайце прэміі World Car of the Year, піша korrespondent.net.

Пераможцу «дыхалі ў спіну» Mazda CX-30 і Mazda3.

Гарадскім аўтамабілем года стаў электрычны Kia Soul EV, прэмію за найлепшы дызайн атрымала Mazda3.

Адразу два прызы ў намінацыях Спорткар года і Прэміяльны аўтамабіль года атрымаў Porsche Taycan.

Пераможцаў World Car of the Year-2020 павінны былі абвясціць падчас аўтасалона ў Нью-Ёрку, аднак аўтавыстава была скасаваная праз пандэмію каронавіруснай інфекцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках