29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Райвыканкам Докшыцкага раёна: Сітуацыя сур'ёзная

12
Райвыканкам Докшыцкага раёна: Сітуацыя сур'ёзная

Паводле апошніх звестак, у Докшыцах зафіксавана 85 выпадкаў пнеўманіі.

Пра гэта выданню «Родныя Вытокі» паведаміла загадчыца паліклінікай у Докшыцах Валянціна Вештарт.

Па актуальныя звесткі мы звярнуліся да галоўнай лекаркі Докшыцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алены Падбярозка:

«У мяне цяпер звестак няма, таму што аналізы бяруць, а яны пакуль не прыходзяць. Я не магу сказаць. Сёння адна лічба, праз хвіліну другая, трэцяя. Тое, што я скажу, сэнсу не мае».

Чытачы Belsat.eu дасылалі інфармацыю пра тое, што ў цэнтральнай раённай бальніцы не стае пальчатак і масак, і работнікі шыюць іх самастойна.

«Мне даюць звесткі з ЦРБ, што ў іх стае масак і пальчатак, запас ёсць. Людзі хварэюць, людзі захворваюць, гэта зразумела. Але пакуль што рэзервы бальніцы нам дазваляюць і пакласці, і перапрафіляваць аддзяленне. Пакуль што стае», - кажа Алена Падбярозка.

У аддзеле ідэалагічнай работы Докшыцкага райвыканкама нам таксама акрэслілі сітуацыю ў Докшыцах.

«Я ведаю, што з маскамі і сродкамі дэзінфекцыі менавіта для жыхароў Докшыцкага раёна пытанняў няма, таму што аптэкі гэтым забяспечаны ў поўным аб'ёме. Лічбы, колькі чалавек хварэе каранавірусам, у мяне няма, але я ведаю, што ёсць пацверджаныя выпадкі. Сітуацыя сур'ёзная, яна на кантролі. На мінулым тыдні стварылі раённы штаб, які прыняў дадатковыя захады па прафiлактыцы памяншэння распаўсюджвання каранавіруса. Праходзяць пасяджэнні штаба, прымаюцца дадатковыя рашэнні, заслухоўваюцца тыя, хто ўваходзіць у гэты штаб», - распавяла галоўная спецыялістка аддзела Алена Паляніна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках