28 лiстапада 2020, Субота, 8:35
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст менскага «Дынама» Соўза: Я не разумею, чаму ў Беларусі не спынілі чэмпіянат

14
Футбаліст менскага «Дынама» Соўза: Я не разумею, чаму ў Беларусі не спынілі чэмпіянат
ФОТА - FCDNIPRO.COM

Даніла Соўза заявіў, што футбалісты баяцца за свае сем'і.

Паўабаронца менскага «Дынама» Даніла Соўза распавёў пра чэмпіянат Беларусі ва ўмовах пандэміі каранавіруса, паведамляе «Трибуна».

«Усё ў Еўропе прыпынілі чэмпіянаты. Наймацнейшыя лігі маюць велізарныя прыбыткі, але ўсё роўна ўсё спынілі. Я не разумею, чаму тут гэтага не зрабілі. Трэба сачыць за тым, што робяць ва ўсім свеце, а не ісці сваім шляхам.

Мы нервуемся і баімся, таму што не ведаем, што можа здарыцца заўтра. Цяпер усё добра, а заўтра ніхто не ведае, што можа адбыцца. Можа быць пачнецца такая сітуацыя, як у Расеі, калі нікому не дазваляюць выходзіць на вуліцу. На працягу двух тыдняў хадзілі пагалоскі, што чэмпіянат спыняць, але заўсёды ёсць падстава працягваць, таму што падпісваюцца правы на паказ матчаў.

Мы ўсе бачым, што адбываецца ў свеце, і баімся за свае сем'і. Я стараюся максімальна абараніць сябе і пазбягаць кантактаў, але на матчах гэта немагчыма. Я проста спадзяюся, што мы жорстка не заплацім за ўсё гэта», - сказаў Даніла.