25 красавiка 2024, Чацвер, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль сто краін просяць грошай МВФ

7
Амаль сто краін просяць грошай МВФ
ФОТА З САЙТА: BIZ.CENSOR.NET.UA

Знешняя патрэба ў фінансаванні Фондам ацэньваецца ў трыльёны даляраў.

У сувязі з пандэміяй каранавіруса па дапамогу ў Міжнародны валютны фонд звярнулася больш за 90 краін, паведаміла дырэктарка Фонду Крысталіна Георгіева ў сваім відэазвароце, паведамляе korrespondent.net.

З яе слоў, за апошнія два месяцы адток сродкаў з рынкаў, што развіваюцца, склаў блізу 100 млрд даляраў. Гэта больш чым утрая звыш, чым падчас крызісу ў 2008 годзе.

МВФ ацэньвае патрэбы ў знешнім фінансаванні краін, якія развіваюцца «ў трыльёны даляраў».

Як адзначыла Георгіева, МВФ валодае сродкамі ў 1 трыльён даляраў.

Акрамя таго, фонд экстранай дапамогі краінам, якія развіваюцца быў павялічаны ўдвая да 100 млрд даляраў. Праграмы крэдытавання ўжо былі адобраныя з рэкорднай хуткасцю, у тым ліку для Кыргызстана, Руанды, Мадагаскара.

Перад гэтым кіраўніца МВФ заявіла, што эканоміка свету знаходзіцца на мяжы самага маштабнага крызісу ўпершыню за сто гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках