29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лікёра-гарэлачныя заводы Беларусі будуць выпускаць антысептык для рук

35
Лікёра-гарэлачныя заводы Беларусі будуць выпускаць антысептык для рук
НА ЖАЛЬ, ПАКУЛЬ У НАШЫХ АПТЭКАХ ЦЯЖКАВАТА ЗНАЙСЦІ ДАСТУПНЫЯ МАСКІ І АНТЫСЕПТЫКІ.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК

Антысептык будуць выпускаць у вялікіх бутэльках.

Пасля праверкі Камітэта дзяржкантролю маскі і антысептыкі аператыўна ўнеслі ў спіс сацыяльна значных тавараў і ўсталявалі межавыя гандлёвыя надбаўкі - 15% з улікам аптовай надбаўкі. Засталося зрабіць так, каб антысептыкі і маскі былі даступныя ў кожнай аптэцы. Для гэтага канцэрнам «Белегпрам» і «Белдзяржхарчпрам» даручылі ў самыя кароткія тэрміны забяспечыць выпуск медыцынскіх масак і сродкаў абароны (антысептыкаў) у неабходнай насельніцтву колькасці. «Белдзяржхарчпрам» цяпер паволі перакваліфікуе свае алкагольныя прадпрыемства на антысептыкі, піша kp.by.

- У дзень прадпрыемства алкагольнай галіны змогуць выпускаць больш за 25 тысяч літраў спіртазмяшчальнай прадукцыі. Пры неабходнасці і запатрабаванасці вытворчасць можа быць істотна павялічаная, - паведамілі ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам».

Пакуль маленькія зручныя флакончыкі ў нас не выпускаюць: спажыўцам даступныя бутэлькі беларускага антысептыку аб'ёмам у 500 м, 1, 3, 5, 6 л. Але прагрэс ідзе: адзін з філіялаў «Гарадзенскі лікёра-гарэлачны завод» навучыўся рабіць флаконы антысептыку з распыляльнікам.

Завод «Менск Крышталь» таксама збіраецца выпускаць дэзінфікуючыя сродкі для апрацоўкі паверхняў (падлогі, мэблі, вокны і г.д.).

- У найбліжэйшы час будзе наладжаны выпуск запатрабаванай прадукцыі, і яна з'явіцца ў продажы, - абяцаюць у канцэрне.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках