30 траўня 2020, Субота, 8:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры апазіцыі заклікаюць працягнуць Народны каранцін да канца траўня

18
Лідэры апазіцыі заклікаюць працягнуць Народны каранцін да канца траўня
Фото: Telegram/Basta

Ня выконвайце ідыёцкіх загадаў і распараджэнняў.

Лідэры беларускай апазіцыі звярнуліся да грамадзян Беларусі ў сувязі з эпідэміяй каронавiруса і заклікалі працягнуць Народны каранцін. Прыводзім тэкст звароту:

Дарагія суайчыннікі!

На жаль усё, чаго мы з вамі асцерагаліся, адбываецца ў паскораным тэмпе праз злачынствы, якія далей чыніць грамадзянін Лукашэнка і паслухмяныя яму чыноўнікі.

Яны вінаватыя ў смерцях не менш, чым вірус.

Калі б не спланаваныя дзеянні рэжыму, накіраваныя на заражэнне беларусаў, шмат каго атрымалася б выратаваць.

Выказваем шчырыя спачуванні сем'ям і блізкім загінулых. Гэта наш агульны боль.

Злачынствы, якія прывялі да неапраўдана вялікай колькасці смерцяў у Беларусі, абавязкова будуць расследаваныя.

Сёння нам трэба рабіць усё, каб супрацьстаяць і пандэміі, і злачынцам ва ўладзе. Толькі так мы зможам захаваць сваё жыццё і выратаваць нашых блізкіх.

Мільёны беларусаў ужо ўсвядомілі, наколькі небяспечна выконваць распараджэнні неадэкватных уладаў, і проста ігнаруюць чарговыя прыступы іх феадальных паводзін. На нашым баку і закон, і праўда аб рэальнай катастрафічнай сітуацыі ў краіне. На нашым баку і міжнароднае права, і міжнародная супольнасць.

Нядаўна нашу з вамі правату пацвердзіла місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якая выказала трывогу ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Падтрымала нас і Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, прадстаўнік якой заклікаў улады спыніць вар'яцкую палітыку свядомага заражэння людзей.

Сорамна, што Беларусь сёння фігуруе ў загалоўках сусветных СМІ як прыклад ідыёцкіх паводзін падчас пандэміі. Слабым суцяшэннем з'яўляецца тое, што ніхто Лукашэнку не выбіраў, і ён прадстаўляе толькі сваё бандыцкае фармаванне, але ніяк не народ Беларусі.

Гісторыя ягонага ўладарання падыходзіць да канца. Беларусь больш не мае ўрада. Функцыі ўрада для выратавання людзей сёння ўзялі на сябе лекары, медыцынскі персанал, валанцёры, усе тыя, хто ў першасным сэнсе падтрымлівае жыццё ў нашай Беларусі.

Нізкі ім паклон і шчырая падзяка.

Мы ўсе разам прывядзем сваю краіну да ладу, мы вернемся да здаровага жыцця, без каранавіруса і дыктатуры.

Для гэтага нам перш за ўсё трэба захаваць сваё здароўе.

Народны карантын павінен працягвацца да таго часу, пакуль мы не дамо рады выбуху каранавіруса.

Паводле прагнозаў, частковае аслабленне эпідэміі ў Беларусі магчымае ў чэрвені, калі мы будзем далей прымаць адэкватныя захады.

Мы заклікаем грамадзян Беларусі працягнуць Народны карантын да канца траўня.

Давайце прытрымлівацца рэкамендацый місіі СААЗ, парадаў прадстаўніцтва ААН у Беларусі.

Не выконвайце злачынных загадаў і распараджэнняў.

Беражыце сябе, сваіх родных і блізкіх, сваіх сяброў.

Жыве Беларусь!

Уладзімір Някляеў, паэт, старшыня руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі», экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі

Андрэй Саннікаў, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі

Павел Севярынец, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Мікалай Статкевіч, старшыня партыі «Народная грамада», экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі

Юры Хашчавацкі, кінарэжысёр