25 красавiка 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19 дабраўся і да беларускіх футбалістаў

8
COVID-19 дабраўся і да беларускіх футбалістаў

Спартоўцы не хочуць працягваць чэмпіянат Беларусі ў футболе.

Паводле інфармацыі адразу некалькіх крыніц Telegram-канала NEXTA, захварэў адзін з трэнераў ФК «Баранавічы» (Д3). У яго пацверджана двухбаковая пнеўманія, а вынік тэсту на COVID-19 усё яшчэ невядомы. Пры гэтым гульцам клуба забаранілі каментаваць сітуацыю, пагражаючы штрафамі і нават непадаўжэннем кантракту.

У той жа час, рэдакцыі канала атрымалася пагаварыць з футбалістамі розных клубаў - абсалютная большасць з іх прызнаецца, што працягваць гуляць з улікам эпідэміі, якая набірае абароты, яны не хочуць. Аднак з улікам таго, што практычна ўсе футбольныя клубы з'яўляюцца дзяржаўнымі, спадзявацца на свядомасць чыноўнікаў не даводзіцца. Як і праявы незадаволенасці ад саміх футбалістаў, якія з вялікай дзеллю імавернасці могуць адразу страціць працу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках