23 красавiка 2024, aўторак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіёнка свету ў штурханні ядра: Замест дэманстрацыі ржавага жалеза аддайце грошы ветэранам

22
Чэмпіёнка свету ў штурханні ядра: Замест дэманстрацыі ржавага жалеза аддайце грошы ветэранам
НАДЗЕЯ АСТАПЧУК

Надзея Астапчук супраць параду падчас пандэміі каранавірусу.

Перанос або скасаванне параду ў Дзень Перамогі падчас пандэміі каранавірусу зусім не пакрыўдзіць ветэранаў. Такое меркаванне ў інтэрв'ю спартыўнаму сайту Tribuna.com выказала штурхальніца ядра, чэмпіёнка свету і Еўропы Надзея Астапчук.

Яна мяркуе, што сітуацыя з каранавірусам у Беларусі сур'ёзная. «Нікому не хочацца пахаваць сваіх родных і блізкіх. У такой сітуацыі трэба берагчы ў першую чаргу людзей», - кажа Астапчук.

Сама спартоўка стараецца як мага больш заставацца дома і шпацыраваць у той час, калі на вуліцы найменшая колькасць людзей. Таксама яна імкнецца пазбягаць грамадскіх месцаў.

Астапчук мяркуе, што прадаўжаць чэмпіянат у футболе ў сённяшніх варунках - глупства. І, на яе думку, вайсковы парад у Дзень Перамогі проста падоўжыць пік захворвання.

«У гэтай сітуацыі ветэранаў не пакрыўдзілі б, калі б парад перанеслі альбо скасавалі зусім. На маю думку, грошы, выдаткаваныя на дэманстрацыю ржавага жалеза, лепш бы выдаткавалі на ветэранаў. Зрабілі б нейкія выплаты. Тым больш, колькі ім засталося жыць. Раздайце грошы тым, каму яны больш важныя і патрэбныя, чым гэтыя бескарысныя катанні танкаў і палёты самалётаў», - кажа спартоўка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках