28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацыент з COVID-19 з Нясвіжа: Трупы з лякарні вывозяць кожны дзень

11
Пацыент з COVID-19 з Нясвіжа: Трупы з лякарні вывозяць кожны дзень
ИЛЛЮСТРАЦИОННОЕ ФОТО: SCANPIX/TASS

Лекары чакаюць масавага паступлення новых пацыентаў праз тыдзень.

Жыхар Нясвіжа, шпіталяваны ў Цэнтральную раённую лякарню, распавёў пра тое, што ў ёй адбываецца. З ягоных слоў, трупы памерлых ад Covid-19 вывозяць кожны дзень. Лекары чакаюць масавага паступлення новых пацыентаў праз тыдзень, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

- Ва ўсіх двухбаковае запаленне, ва ўсіх аднолькавыя сімптомы, але ў дзевятнаццаці чалавек - адмоўныя тэсты, а ў аднаго - станоўчы, - піша ён. - Усе лекары чакаюць да 17 траўня масавага папаўнення, таму нас павінны адправіць дадому, каб вызваліць месцы.

Сёння прыйшоў станоўчы тэст на каранавірус суседу па палаце, якога выпісалі тыдзень таму, гэта значыць, у нас будуць паўторна браць мазкі. І яшчэ чатырнаццаць дзён самаізаляцыі.

Трэці дзень запар трупы вывозяць, па адным на дзень. «Каранавірусныя» трупы.

Я два тыдні ўжо ляжу з двухбаковым запаленнем у лякарні, мне нават тэсты ўчора на каранавірус прыйшлі адмоўныя. Тры паверхі такіх як я. Адзін паверх - са станоўчымі. Учора злёг з каранавірусам мой лекар, тры медсястры і адна санітарка. Усе выдатна разумеюць, што хворыя на Covid-19.

Медсёстрам далі сёння разліковыя - сядзяць, плачуць, яны днямі на працы, у скафандрах бегаюць, робяць нам уколы, ставяць кропельніцы, а ім ні капейкі не заплацілі. У мяне два чалавекі з працы памерлі ад каранавіруса, многія з лістком непрацаздольнасці. Галоўны лекар сказаў, што чакаюць масавых паступленняў праз тры - чатыры дні пасля параду. Нам руку гумавай пальчаткай пераціскаюць, таму што жгута ў лякарні няма.

Я сябе адчуваю нармальна, лекар абяцаў выпісаць, але захварэў, новая прыйшла, сказала - будзе вывучаць справу і заўтра скажа, што і як. Паўгода трэба, каб лёгкія ачысціліся ад яго. Каму лепш станавіцца - адпраўляюць дадому, кладуць новых.

Ляжу ў сталовай, у палатах няма месцаў. Бывае, кагосьці адпускаюць, нават на працу выходзяць людзі, а праз дваццаць - дваццаць пяць дзён прыходзіць станоўчы тэст на каранавірус таму, хто ляжаў з імі ў адной палаце, і іх зноў забіраюць з працы на бальнічны. Бясконцы кругазварот. У лекараў паніка пачынаецца. Яны не ведаюць, што рабіць. Спадзяюся, заўтра змагу выйсці.

Са мной шэсць чалавек ляжаць, два 24 красавіка тэст здавалі, я - 29 красавіка, яшчэ двое - 30 красавіка. Мне і яшчэ аднаму прыйшлі вынікі, астатнім - не.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках