19 красавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем прадуктаў, якія дапамогуць лепш спаць

3
Сем прадуктаў, якія дапамогуць лепш спаць

Вы можаце палепшыць якасць сну, уключыўшы некалькі прадуктаў.

Многія людзі не могуць выспацца праз нездаровы лад жыцця, дрэннае кіраванне часам або доўгі працоўны дзень. Страта сну робіць арганізм адчувальным да павелічэння вагі, перападу настрою, сардэчна-сасудзістых захворванняў і аслабляе імунітэт, піша medikforum.ru.

Бананы

Утрымліваюць вялікую колькасць натуральных міярэлаксантаў, магнію і калію, якія рыхтуюць арганізм да сну. Бананы таксама стымулююць выпрацоўку сератаніну, нейрамедыятару, які рэгулюе цыкл сну і няспання. Высокі ўзровень сератаніну станоўча ўплывае на настрой і спрыяе паслабленню.

Грэцкія арэхі

Яны ўтрымліваюць узмацняльнік сну – амінакіслату трыптафан. Арганізм выкарыстоўвае яе для ўтварэння важных малекулаў сератаніну і мелатаніну, якія выклікаюць сон і спрыяюць расслабленню.

Зёлкавыя гарбаты

Гарбата, якая ўтрымлівае рамонак, лаванду і мяту, спрыяе моцнаму сну, супакойвае нервовую сістэму і зніжае ўзровень стрэсу. Можна дадаць палачку з цынамону, які таксама дзейнічае як натуральны рэлаксант.

Грэцкі ёгурт

Як грэцкія арэхі, ён утрымлівае трыптафан. Хоць вы можаце выкарыстоўваць просты ёгурт для дасягнення аналагічнага эфекту, аднак грэцкі мае больш высокую канцэнтрацыю бялкоў і прабіётыкі, якія надаюць яму ўласцівасці, што паляпшаюць сон.

Ласось

Тлустая рыба – ласось, фарэль, сёмга, сардзіны і гэтак далей – утрымлівае вітаміны групы В, якія падтрымліваюць выпрацоўку мелатаніну.

Насенне сланечніку

Утрымлівае вялікую колькасць харчовых валокнаў і карысных тлушчаў, якія спрыяюць сытасці і падтрымліваюць арганізм да снядання. Як і большасць прадуктаў для сну, маюць высокую канцэнтрацыю трыптафану.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках