18 красавiка 2024, Чацвер, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША запусцяць на арбіту сакрэтны касмічны самалёт X-37B

3
ЗША запусцяць на арбіту сакрэтны касмічны самалёт X-37B
Фота: USAF

Апошнюю місію апарат закончыў у канцы 2019 года.

Касмічныя сілы ЗША запусцяць на арбіту Зямлі сакрэтны міні-шатл X-37B, але яго новая місія будзе не занадта сакрэтнай. Касмічны апарат адправіцца ў шостую місію 16 траўня з мыса Канаверал, паведамляе "Громадське" са спасылкай на Engadget.

Нягледзячы на тое, што ён належыць Вайсковым паветраным сілам ЗША, кантраляваць запуск, ход экспэрыментаў і пасадку будуць наноў створаныя Касмічныя сілы.

Гэты беспілотны міні-шатл пачаў свае місіі ў 2010 годзе, фактычна ён быў платформай для "экспэрыментальнага карыснага грузу", з якім праводзілі досведы на арбіце. Што менавіта гэта былі за даследаванні, ВПС ЗША канкрэтна не казалі.

Апошнюю місію апарат закончыў у канцы 2019 года, ён прабыў на арбіце 780 дзён, што на 240 больш, чым было запланавана першапачаткова. Але аб новай місіі амерыканскія вайскоўцы кажуць больш ахвотна - шатл даставіць у космас спадарожнік FalconSat-8. Ён створаны Акадэміяй ВПС ЗША і з'яўляецца адукацыйнай платформай.

Навукоўцы будуць вывучаць рэакцыі розных матэрыялаў на знаходжанне ў космасе, сачыць, як касмічнае выпраменьванне ўплывае на насенне, а таксама будуць вывучаць, як сонечная энэргія ператвараецца ў радыёчастотную мікрахвалевую энэргію.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках