28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдачны: Так мы пазаражаем усіх футбалістаў

4
Байдачны: Так мы пазаражаем усіх футбалістаў
ФОТА: PRESSBALL.BY

Заслужаны трэнер Беларусі заклікае спыніць футбольны чэмпіянат.

Заслужаны трэнер Беларусі Анатоль Байдачны ў размове з Tribuna.com выказаўся за прыпыненне чэмпіянату.

– У гульца дзяржынскага «Арсенала» і футбаліста «Менска» ёсць падазрэнні на каранавірус. Ці варта цяпер прадаўжаць чэмпіянат?

– Калі людзі захварэлі, то, вядома, трэба ўсё спыняць. Калі ў іх пацвердзіцца, то і побач з імі трэба правяраць людзей, можа, і ў іх таксама пацвердзіцца. Так мы пазаражаем усіх футбалістаў

– Як Вы думаеце, наколькі правільна было праводзіць матч паміж «Менскам» і «Гарадзеяй»? Бо ў «Менска» могуць быць яшчэ інфікаваныя? Той самы матч «Арсенала» і «Гомеля» перанеслі.

– Маё асабістае меркаванне, я б увогуле чэмпіянат не праводзіў бы. Чэмпіянат без гледачоў – а ў нас фактычна ён праходзіць без гледачоў – гэта не чэмпіянат. Жыццё людзей заўсёды даражэйшае, чым спаборніцтвы, канцэрты. Гэта маё асабістае меркаванне. Цяпер у Еўропе пачынаюць праводзіць чэмпіянат без гледачоў ужо пасля таго, як там сітуацыя пайшла на спад, прайшлі нейкія пэўныя карантыны. Я мяркую, што, напэўна, яны робяць правільна. Не ведаю: мы ж не разумнейшыя за ўсіх у гэтым свеце, мне так здаецца.

Я мяркую, што масавыя мерапрыемствы ўвогуле трэба зачыняць – гэта так. Каб не было б ні канцэртаў, ні футбольных матчаў – усё, што звязанае з вялікай колькасцю людзей, гэта вядзе да пандэміі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках