19 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple запусціла глабальны конкурс для студэнтаў

Apple запусціла глабальны конкурс для студэнтаў
ФОТА: REUTERS

Кампанія прапануе студэнтам самастойна стварыць дадатак за ўзнагароду.

Амерыканская кампанія Apple з нагоды штогадовай канферэнцыі WWDC, прысвечанай распрацоўнікам, якая гэтым разам будзе праводзіцца ў Інтэрнэце, прапануе студэнтам самастойна стварыць дадатак за ўзнагароду. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на BFMTV.

Узнагарода сімвалічная - калекцыйная куртка ў колерах Apple. Для ўдзелу ў так званым Swift Student Challenge студэнты павінны стварыць дадатак на мове праграмавання Swift, распрацоўкай якога займаецца Apple. Зарэгістравацца і прэзентаваць свой праект трэба да 18 траўня.

Як паведамілі ў кампаніі, кожны можа ўзяць удзел у Swift Student Challenge. Кандыдатам прапануецца выкарыстоўваць дадатак Swift Playgrounds, даступны на iPad, які навучае коду з дапамогай спецыяльнага інтэрфейсу. Карыстальнік, між іншым, можа бачыць у рэальным часе эфекты сваіх радкоў кода.

Адзначаецца, што 350 маладых пераможцаў будуць ацэньвацца не паводле складанасці іх заяўкі, а па яе актуальнасці і крэатыўнасці. Пры гэтым праект павінен быць асабістым - групавыя праекты не прымаюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках