24 красавiка 2024, Серада, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дураў абвясціў пра закрыццё блокчэйн-праекта TON

46
Дураў абвясціў пра закрыццё блокчэйн-праекта TON
ПАВЕЛ ДУРАЎ
ФОТА: ALBERT GEA/REUTERS

Заснавальнік Telegram не будзе запускаць блокчэйн-платформу праз пастанову суда ЗША.

Заснавальнік Telegram Павел Дураў абвясціў пра тое, што блокчэйн-платформа Telegram Open Network (TON) у канчатковым выніку не будзе запушчана, паведамляе РБК.

«Мы прынялі цяжкае рашэнне не працягваць працу над TON <...> Я пішу гэты допіс, каб афіцыйна абвесціць, што актыўны ўдзел Telegram у TON скончаны», - напісаў Дураў. Ён нагадаў, што праца над стварэннем блокчэйн-платформы TON і крыптавалюты, якая павінна была атрымаць назву Gram, вялася на працягу апошніх 2,5 гадоў, аднак амерыканскі суд забараніў функцыянаванне TON.

Дураў адзначыў, што пастанова амерыканскага суда пра забарону выпуску крыптавалюты Gram была парадаксальнай, бо ўлады ЗША забаранілі распаўсюджваць яе не толькі на тэрыторыі краіны, але і ва ўсім свеце. «Чаму? Таму што, на яго думку (суда), грамадзянін ЗША можа знайсці нейкі спосаб доступу да платформы TON пасля яе запуску <...> Гэта судовая пастанова мае на ўвазе, што іншыя краіны не маюць суверэнітэту вырашаць, што добра, а што дрэнна для іх уласных грамадзян. Калі б ЗША раптам вырашылі забараніць каву і запатрабавалі закрыць кавярні ў Італіі, таму што туды можа прыйсці які-небудзь амерыканец - мы сумняваемся, што хтосьці пагодзіцца», - растлумачыў заснавальнік Telegram.

З ягоных слоў, амерыканскі суд, выносячы пастанову не на карысць Telegram, меў рацыю ў тым, што асобы, якія пражываюць за межамі ЗША, залежаць ад гэтай краіны, калі гаворка заходзіць пра фінансы і тэхналогіі. «ЗША могуць выкарыстоўваць свой кантроль над далярам і глабальнай фінансавай сістэмай, каб закрыць любы банк або банкаўскі рахунак у свеце. Яны могуць выкарыстоўваць свой кантроль над Apple і Google для выдалення дадаткаў з App Store і Google Play. Так што так, гэта праўда, што ў іншых краін няма поўнага суверэнітэту ў тым, што ім можна дазваляць на сваёй тэрыторыі. На жаль, мы - 96% насельніцтва свету, якое пражывае ў розных краінах, - залежым ад асоб, якія прымаюць рашэнні, якіх абіраюць 4%, якія пражываюць у ЗША», - дадаў ён.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках