19 красавiка 2024, Пятніца, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усяму свой час

11
Усяму свой час
АЛЕСЬ КРУТКІН

Сёння мы зберажэм жыцці людзей, а заўтра вызвалім краіну ад тырана.

Відэаблогер і актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Алесь Круткін звярнуўся да сваіх падпісчыкаў з заклікам прадоўжыць Народны карантын і не ўдзельнічаць у "выбарах" падчас эпідэміі.

"Ідзе планамерны генацыд нашага народа, – заявіў ён у новым выпуску на сваім канале. – Каранавірусам заражаюць усе сацыяльныя групы – вайскоўкаў, міліцыю, чыноўнікаў, лекараў, пенсіянераў, студэнтаў. Кожны дзень прыходзяць дзясяткі новых паведамленняў пра ўспышкі Covid-19 у школах і ВНУ, каледжах і дзіцячых садках

Людзей паклікалі на Вялікдзень у цэрквы і касцёлы, на Радаўніцу – на могілкі. А некалькі дзён таму ў Менску прайшоў парад смерці.

Дыктатар ужо не можа спыніцца ў сваім вар'яцтве. Тым больш цяпер, калі на коне і ягонае жыццё таксама. Дзеля спробы захавання сваёй улады ён гатовы ахвяраваць усімі намі. Як Гітлер, ягоны кумір, у апошнія дні вайны.

Лукашэнка абвесціў пра выбары. Уяўляеце? Гінуць людзі, сотні тысячаў заражаных, а ён – пра сваё, пра выбары. Якія выбары ў чумных бараку? Якія выбары, калі гінуць людзі?

Ведаеце, каго пашлюць на верную смерць – збіраць подпісы і агітаваць за дыктатара і іншых вар'ятаў, якія надумаюць удзельнічаць у гэтым карнавале смерці? Нямых бараноў, для якіх чос ад кіраўніцтва страшнейшы за страту ўласнага жыцця. Хочаце быць баранамі? Каштуе ваша жыццё, жыцці вашых родных і блізкіх новай пяцігодкі для Лукі? Вам дашлюць не запрашэнне на выбарчыя ўчасткі, а пахаванкі.

Баста карнавалу смерці! Баста пахавальным лістам. Народны карантын. А потым, калі эпідэмія пойдзе на спад – выхад на вуліцы і Народны трыбунал над дурнем і тымі, хто дапамагае яму нас забіваць.

Усяму свой час. Сёння мы зберажэм жыцці людзей, а заўтра вызвалім краіну ад тырана. Заставайцеся дома і не бярыце ўдзелу ў псеўдавыбарах. Размаўляйце са сваімі знаёмымі і роднымі. Гэты год стане апошнім для дыктатара. Нас чакаюць складаныя, але лёсавызначальныя месяцы".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках