25 красавiка 2024, Чацвер, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У блогера Пятрухіна, які правёў у ізалятары пяць дзён, таксама каранавірус

13
У блогера Пятрухіна, які правёў у ізалятары пяць дзён, таксама каранавірус
CЯРГЕЙ ПЯТРУХІН
ФОТА: «Радыё Свабода»

Сяргей Пятрухін уважае, што ў ІЧУ - ачаг каранавіруса.

У шпіталізаванага ўвечары 11 траўня блогера Сяргея Пятрухіна пацвердзіўся каранавірус. Як распавёў «Брестской газете» Пятрухін, ён даведаўся пра гэта раніцай 14 траўня ад лекара.

Пятрухін кажа, што адчувае сябе нармальна: пнеўманію ў яго не выявілі, тэмпература, якая была ў яго падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), больш не падымалася. Магчыма, гэта звязана з тым, што яму даюць антыбіётык.

«Я ляжу ў чатырохмясцовай палаце, у траіх маіх суседзяў пнеўманіі і каранавірус, стан у іх у цэлым нармальны, але горай, чым у мяне. Таму мне сказалі, што, хутчэй за ўсё, мяне перавядуць у тубдыспансер ці ўвогуле адправяць дадому на самаізаляцыю, каб вызваліць месца для тых, каму больш патрэбнае», - распавёў Пятрухін.

З 6 траўня да вечара 11 траўня блогер знаходзіўся ў ІЧУ. З яго слоў, калі з суда з тэмпературай яго прывезлі назад у ІЧУ адбываць 15 дзён, лекар ізалятара «заварушылася» - у выніку блогера шпіталізавалі ў ЦГБ.

«Я не ведаю, дзе заразіўся, думаю, што ад Кабанава (блогер Аляксандр Кабанаў ляжыць у гэтай жа бальніцы з пнеўманіяй і каранавірусам - заўв. рэд.). А ён, хутчэй за ўсё, падхапіў, калі сядзеў 15 дзён. Я ўпэўнены, што ў ІЧУ будзе жах. Нізкія столі, падвальнае памяшканне. Уявіце: прывезлі чалавека, ён месяц п'е, ён пра каранавірус і не чуў! Вязуць усялякіх - асацыяльных, сямейных скандалістаў, якія трапілі па п'яні. Навошта?! Каб усе адзін аднаго перазаражалі і панеслі ў людзі?! Я не разумею, навошта ў такой сітуацыі працуе ІЧУ. І там нашы хлопцы», - сказаў Пятрухін.

На момант нашай размовы ў ізалятары чакалі суда праваабаронцы Раман Кісляк і Уладзімір Вялічкін, актывісты руху супраць акумулятарнага завода Дзяніс Малышэнка, Уладзімір Мароз, Валерый Фамінскі. Без уліку паездак на судовыя паседжанні яны правялі ў ІЧУ па чатыры-пяць дзён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках