25 красавiка 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мамо Янсанэ: Некалькі чалавек у «Іслачы» захварэлі на COVID-19

5
Мамо Янсанэ: Некалькі чалавек у «Іслачы» захварэлі на COVID-19

Гвінейскі нападнік запатрабаваў увесці карантын.

Нападнік «Іслачы» Мамо Янсанэ ў твітэры заявіў пра выпадкі заражэння каранавірусам ў клубе, піша «Трыбуна».

«Паведамляю вам, што некалькі чалавек з нашага клуба захварэлі на COVID-19. Зычу ім моцнага здароўя. Хачу санітарных захадаў, уключаючы карантын на некалькі дзён, перш, чым прадаўжаць. Хай Бог нам прыяе», - напісаў Янсане.

Нагадаем, што ўчора кіраўніцтва «Іслачы», галоўны трэнер Віталь Жукоўскі і нападнік Аляксандр Макась адмовіліся ад каментароў з нагоды выяўленых у клубе выпадкаў каранавіруса. Раней з'явілася інфармацыя, што ў абаронцы Стывена і лекара клуба Тышкова каранавірус. Макась два тыдні знаходзіцца на лістку непрацаздольнасці з выяўленай пнеўманіяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках