25 красавiка 2024, Чацвер, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аварыі загінулі дакументалісты, якія з валанцёрамі дапамагалі беларускім медыкам

16
У аварыі загінулі дакументалісты, якія з валанцёрамі дапамагалі беларускім медыкам

Страшная аварыя адбылася на трасе «Менск-Гомель».

Увечары 14 траўня ў Пухавіцкім раёне здарылася аварыя - сутыкнуліся Rover і Citroen. У выніку загінулі хлопцы, якія разам з валанцёрамі ByCovid19 развозілі дапамогу беларускім медыкам, а таксама здымалі дакументальны фільм. Смерць хлопцаў пацвердзіў Андрэй Стрыжак, сузаснавальнік і сукаардынатар праекта ByCovid19.

«Папярэдне ўстаноўлена, што сутыкненне адбылося, калі кіроўца Rover выехаў на сустрэчную паласу руху на 43 км трасы М-5 і сутыкнуўся з аўтамабілем Citroen а 19:40 гадзін 14 траўня. Следствам устаноўлена, што ў выніку дарожна-транспартнага здарэння загінулі 33-гадовы кіроўца і 26-гадовы пасажыр Citroen, а таксама 20-гадовы жыхар Гомеля, які кіраваў аўтамабілем Rover», - паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.

Ад каардынатара праекта ByCovid19 Андрэя Стрыжака стала вядома, што ў аварыі загінулі Максім Гаўрыленкі і Уладзімір Міхайлоўскі. З хлопцамі ў аўтамабілі таксама была рэжысёрка Любоў Зямцова - яна знаходзіцца ў рэанімацыі. Учора хлопцы разам з іншымі валанцёрамі развозілі дапамогу ў лякарні і здымалі дакументальны фільм аб іх працы. Андрэй Стрыжак кажа, што гэта была адна з многіх супольных паездак.

Пахаванне адбудзецца 16 траўня ў Бабруйску. Развітанне пройдзе апоўдні ў рытуальнай зале на вул. Ракасоўскага, 78, паведамілі ў Facebook знаёмыя загінулых.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках