20 красавiка 2024, Субота, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Цяпло вернецца ў Беларусь толькі ў канцы траўня

4
Сіноптыкі: Цяпло вернецца ў Беларусь толькі ў канцы траўня

Цяпер тэмпература паветра на 3 - 8 градусаў ніжэй за кліматычную норму.

- Тэмпература паветра за апошнія дні была на 3 - 8 градусаў ніжэй за кліматычную норму, - распавёў kp.by начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандр Бяганскі. - Звязана гэта ў першую чаргу з паступленнем у Беларусь прахалодных паветраных мас з паўночнага захаду Еўропы.

На выходных пазагараць таксама не атрымаецца: надвор'е значна не зменіцца.

- Тэмпература па-ранейшаму прагназуецца паніжаная, уначы месцамі чакаюцца замаразкі да 0... -3 градусаў, у сярэднім +1... +7. Удзень тэмпература паветра на поўначы Беларусі - ад +11 градусаў, па поўдні - да +18. Пераважна ў паўночнай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцны вецер.

Наступны тыдзень, на жаль, таксама не прынясе прыкметных змен. Фатаграфавацца на фоне квітнеючых дрэў давядзецца ў цёплых куртках. Уначы сіноптыкі прагназуюць прыкладна +1 ... +7, удзень - ад +9 да +16. У пачатку тыдня на поўдні Беларусі можа быць на пару градусаў цяплей. У асобных раёнах пройдуць дажджы, чакаецца моцны парывісты вецер.

Калі ж прыйдзе цяпло?

- Ёсць імавернасць, што да тэмпературы, якая адпавядае кліматычнай норме, мы наблізімся ў апошняй пяцідзёнцы траўня, - распавёў Аляксандр Бяганскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках