18 красавiка 2024, Чацвер, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусь вернецца цяпло

11
Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусь вернецца цяпло

Дакладны прагноз надвор'я.

На гэтым тыдні ў краіне было сонечна і цёпла, амаль як летам. Але потым надвор'е звар'яцела і забылася, што на календары травень (ці так Пярун ківае, што трэба заставацца дома на самаізаляцыі?). Цяпер у Менску дажджліва, ветрана і ўсяго +11 градусаў. Што далей?

Нічога добрага: сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі і моцны вецер. Пра гэта tut.by распавялі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

Нядзеля. Не снуйце планаў на пікнік у апошні выхадны. У гэты дзень чакаюцца замаразкі ад 0 да -2ºC. Даставайце шапкі, спадарства.

Панядзелак. Яшчэ лепш - на гэты дзень сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі: на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-21 м/с.

Аўторак. На Беларусі пагодны дзень Сурка - зноў ад 0 да -2ºC, вецер і дождж.

Сіноптыкі запэўніваюць, што найбліжэйшым часам надвор'е наўрад ці парадуе. У сярэдзіне наступнага тыдня ў Беларусі «падзьме вецер» з Балтыкі, які забяспечыць беларусам няўстойлівае з дажджамі і паніжанай тэмпературай надвор'е. Увогуле, у траўні цяпла не будзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках