25 красавiка 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразілія па колькасці заражаных COVID-19 абагнала Гішпанію і Італію

7
Бразілія па колькасці заражаных COVID-19 абагнала Гішпанію і Італію
ФОТА: GETTY IMAGES

Усё больш людзей у краіне пратэстуюць супраць палітыкі прэзідэнта, што адмаўляе карантын.

У Бразіліі імкліва павялічваецца колькасць інфіцыраваных каранавірусам SARS-CoV-2. Гэтая амерыканская краіна ўжо выйшла на чацвёртае месца ў свеце па гэтым паказчыку, саступаючы толькі ЗША, Расеі і Вялікабрытаніі, паведамляе dw.com.

Толькі за апошнія дні ў Бразіліі зафіксавана амаль 15 тысяч новых выпадкаў інфекцыі (14 919), паведаміла міністэрства аховы здароўя краіны ў суботу, 16 траўня. У выніку агульная колькасць інфіцыраваных у гэтай краіне дасягнула 233 142.

Пры гэтым у Бразіліі, у параўнанні з ЗША, Расеяй і Вялікабрытаніяй, тэстуецца толькі маленечкая доля насельніцтва, таму рэальная колькасць інфіцыраваных, відавочна, значна вышэйшая. Афіцыйная колькасць смяротных выпадкаў з прычыны COVID-19 у Бразіліі павялічылася на 816 да 15 633.

Пратэсты супраць палітыкі Жаіра Балсанару

Імклівы рост колькасці інфікаваных у Бразіліі, несумненна, узмоцніць ціск на прэзідэнта гэтай краіны Жаіра Балсанару, які адмаўляе небяспеку, што зыходзіць ад каранавіруса, адзначае агенцтва Reuters. Усё больш людзей пратэстуюць супраць палітыкі прэзідэнта.

Балсанару называе каранавірус усяго толькі «невялікім грыпам» і рэзка крытыкуе губернатараў, што абмежавалі грамадскае жыццё ў сваіх рэгіёнах. Ён падкрэслівае, што закрыццё на карантын крам, рэстарацый і школ не па сілах для эканомікі Бразіліі. У канфлікце вакол захадаў барацьбы з каранавірусам Балсанару 16 траўня пазбавіўся ўжо другога міністра аховы здароўя за адзін месяц.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках