24 красавiка 2024, Серада, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус выявілі ў беларуса, які прыехаў на заробкі на Сахалін

6
Каранавірус выявілі ў беларуса, які прыехаў на заробкі на Сахалін

Ён трапіў у лякарню як кантакт першага ўзроўню.

Каранавірусную інфекцыю пацвердзілі ў грамадзяніна Беларусі, які цяпер знаходзіцца ў Расеі. Беларус стаў адным з 51 тых, хто захварэў на COVID-19 на Сахаліне. Пра гэта ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале распавёў губернатар Сахалінскай вобласці Расеі Валерый Лімарэнка, паведамляе «Еўрарадыё».

- Нягледзячы на выходны, прадаўжаюць працаваць многія жыццёва важныя ўстановы. Сёння з лабараторыі прыйшло пацверджанне яшчэ аднаго станоўчага аналізу на каранавірус. Захворванне выяўленае ў жыхара Беларусі, які прыехаў на востраў для працы, - распавёў губернатар.

Беларус трапіў у лякарню як кантакт першага ўзроўню (у Расеі іх называюць асобамі блізкага кантакту з іншымі хворымі). Там ён здаў тэст, і COVID-19 быў выяўлены ў яго самога.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках