20 красавiка 2024, Субота, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША запусцілі на арбіту Зямлі таемны беспілотны шатл X-37B

9
ЗША запусцілі на арбіту Зямлі таемны беспілотны шатл X-37B
Фото: ulalaunch / Flickr

Ракета-носьбіт Atlas V 501 з беспілотным караблём стартавала з касмадрома на мысе Канаверал.

У ЗША правялі паспяховы запуск беспілотнага шатла шматразовага выкарыстання X-37B на арбіту Зямлі, паведаміла кампанія-аператар United Launch Alliance, піша gordonua.com.

Запуск адбыўся з другой спробы, 16 траўня яго адклалі праз дрэнныя ўмовы надвор'я.

"Гэта 84-ы паспяховы запуск ракеты Atlas V, 139-ы запуск для ULA, другі запуск для касмічных сілаў ЗША і шосты палёт арбітальнай выпрабавальнай машыны X-37B", – адзначылі ў кампаніі.

Boeing X-37B – эксперыментальны таемны арбітальны самалёт. Ён прызначаны для функцыянавання на вышынях 200–750 км, здольны хутка мяняць арбіты, манеўраваць. Ягоную распрацоўку з 1999 года вялі супольна NASA і Boeing.

Першы палёт шатла адбыўся ў 2010 годзе, у ходзе місіі былі выпрабаваныя навігацыйныя сістэмы, кіраванне, сістэма аўтаномнай працы апарата. У 2017 годзе шатл упершыню вывела на арбіту прыватная кампанія Ілана Маска Space X.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках