20 красавiка 2024, Субота, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску перакуліўся аўтамабіль «хуткай дапамогі»

6
У Менску перакуліўся аўтамабіль «хуткай дапамогі»

ДТЗ адбылося ўночы 18 траўня.

ДТЗ адбылося ў ночы 18 траўня на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Сямашкі ў Менску каля станцыі метро «Пятроўшчына».

Загінулых няма, звестак аб пацярпелых пакуль не з'яўлялася.

Як паведамілі ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца «хуткай дапамогі» рухаўся па праспекце Дзяржынскага з боку праспекта Любімава ў кірунку цэнтра горада з уключанымі пробліскавымі маячкамі і, перасякаючы скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора, сутыкнуўся з аўтамабілем Mitsubishi, кіроўца якога рухаўся па вуліцы Сямашкі ў бок Голубева.

У выніку ДТЗ перакуліліся і «хуткая» і легкавы аўтамабіль.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках