1 чэрвеня 2020, панядзелак, 19:12
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Сакрэтны шатл ЗША паспяхова стартаваў з мыса Канаверал

6
Відэафакт: Сакрэтны шатл ЗША паспяхова стартаваў з мыса Канаверал
Фота: Paul Hennessy/NurPhoto/Getty Images

Карабель правядзе эксперымент аб пераўтварэнні сонечнай энэргіі ў радыёчастотную мікрахвалевую.

На арбіту Зямлі ў гэтую нядзелю ўдала запусцілі беспілотны шатл X-37B Касмічнага камандавання ВПС ЗША. Пра гэта паведамляе кампанія-аператар United Launch Alliance, піша lenta.ua.

"Ракета-носьбіт Atlas V у нядзелю паспяхова стартавала на зямную арбіту з беспілотным караблём шматразовага выкарыстання X-37B Касмічнага камандавання ВПС ЗША", - гаворыцца ў паведамленні.

Большая частка экспэрыментаў, якія павінен правесці касмалёт, засакрэчаная.

Старт павінен быў адбыцца ў суботу, 16 траўня, але быў адкладзены на дзень праз непагадзь у раёне касмадрома.

Як вядома, экспэрыментальны беспілотны арбітальны самалёт X-37B распрацоўваўся кампаніяй Boeing супольна з NASA з 1999 года ў інтарэсах ВПС ЗША. Упершыню космаплан запушчаны на арбіту ў красавіку 2010 года, пасля чаго яго запускалі яшчэ чатыры разы. Афіцыйна мэта адной з місій з удзелам X-37B не выдаецца, але мяркуецца, што яны будуць выкарыстоўвацца ў тым ліку і для выведкі.

Са звестак з неафіцыйных крыніц, запуск шатла прызначаны для абкаткі тэхналогій перспектыўнага перахопніка, здольнага правяраць чужыя касмічныя спадарожнікі і пры неабходнасці знішчаць іх. Касмалёт можа хутка мяняць арбіты і манеўраваць, дастаўляць на арбіту і вяртаць на Зямлю невялікія грузы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Пентагона, у інтарэсах навукова-даследчай лабараторыі ВМС ЗША на борце X-37B будзе праведзены экспэрымент аб пераўтварэнні сонечнай энэргіі ў радыёчастотную мікрахвалевую энэргію з наступным вывучэннем магчымасці яе перадачы на Зямлю.

Такія тэхналогіі могуць забяспечыць практычна неабмежаваны палётны час для электрычных беспілотных лятальных апаратаў і працягваць тэрмін службы спадарожнікаў, а таксама падтрымліваць дзеянні фармаванняў узброеных сілаў у аддаленых раёнах на Зямлі.