28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі прагназуюцца дажджы

2
Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі прагназуюцца дажджы

Уначы чакаюцца замаразкі.

19 траўня ў Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы на паўднёвым захадзе, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні сярэдні, месцамі парывісты.

Уначы прагназуецца ад +1 на паўночным усходзе да +10 на паўднёвым захадзе, месцамі чакаюцца замаразкі 0...-2. Удзень тэрмометры пакажуць 11-17 цяпла.

У сераду, 20 траўня, надвор'е будзе воблачнае з прасвятленнямі. Месцамі, пераважна на паўночным усходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні сярэдні, парывісты. Удзень прагназуюцца моцныя парывы ветру.

Уначы чакаецца 1-8 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +8...+14, на паўднёвым захадзе чакаецца 16 градусаў цяпла.

21 траўня ўначы на паўночным усходзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні сярэдні, месцамі моцны парывісты.

Уначы прагназуецца 1-5 са знакам «плюс», месцамі чакаюцца замаразкі - 0...-3. Удзень будзе +7...+14.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках